«Истоки и горизонты. 50 лет водной артерии». Архивисты Зонального государственного архива в г. Молодечно подготовили виртуальную выставку, посвященную созданию Вилейско-Минской водной системы.
В январе 2026 г. исполнилось 50 лет Вилейско-Минской водной системе. Это был первый в республике крупный гидротехнический комплекс по переброске речного стока из бассейна Балтийского моря в центральную и далее в южную часть БССР – к бассейну Черного моря.
Вопрос о водоснабжении Минска стал активно подниматься в послевоенное десятилетие. В начале 60-х гг. начались проектные работы по выбору источника воды для Свислочи и трассе переброски. После утверждения выбранного варианта в 1964 г. началась детальная разработка подробного проекта Вилейско-Минской водной системы, который был подготовлен и окончательно согласован в 1967 году. С апреля 1968 г. началось строительство системы, главным элементом которой должно было стать новое Вилейское водохранилище – ныне один из крупнейших искусственных водоемов страны.
Основные работы по строительству канала были закончены к концу ноября 1975 г. 16 января 1976 г. состоялся многолюдный митинг с участием правительства республики, представителей партийных органов, общественности, строительных организаций, посвященный вводу в эксплуатацию Вилейско-Минской водной системы.
После окончания митинга были открыты затворы канала и вода от водораздела устремилась к Минску.
«Вытокі і гарызонты. 50 гадоў воднай артэрыі». Архівісты ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна» падрыхтавалі віртуальную выставу, прысвечаную стварэнню Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
У студзені 2026 г. споўнілася 50 гадоў Вілейска-Мінскай воднай сістэме. Гэта быў першы ў рэспубліцы буйны гідратэхнічны комплекс па перакідцы рачнога сцёку з басейна Балтыйскага мора ў цэнтральную і далей у паўднёвую частку БССР — да басейна Чорнага мора.
Пытанне аб водазабеспячэнні Мінска стала актыўна ўзнімацца ў пасляваеннае дзесяцігоддзе. У пачатку 60-х гг. пачаліся праектныя работы па выбары крыніцы вады для Свіслачы і трасе перакідкі. Пасля зацвярджэння выбранага варыянта ў 1964 г. пачалася дэталёвая распрацоўка падрабязнага праекта Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, які быў падрыхтаваны і канчаткова ўзгоднены ў 1967 г. З красавіка 1968 г. пачалося будаўніцтва сістэмы, галоўным элементам якой павінна было стаць новае Вілейскае вадасховішча — цяпер адзiн з найбуйнейшых штучных вадаёмаў краіны.
Асноўныя работы па будаўніцтве канала былі завершаны да канца лістапада 1975 г. 16 студзеня 1976 г. адбыўся шматлюдны мітынг з удзелам кіраўнікоў ўрада рэспублікі, прадстаўнікоў партыйных органаў, грамадскасці, будаўнічых арганізацый, прысвечаны ўводу ў эксплуатацыю Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.
Пасля заканчэння мітынгу былі адкрыты затворы канала і вада ад водападзелу накіравалася да Мінска.

