«Выдающиеся люди Беларуси: Геннадий Александрович Кохановский»: виртуальная выставка на основе документов учреждения «Зональный государственный архив в г. Молодечно»
Архивистами учреждения «Зональный государственный архив в г. Молодечно» подготовлена виртуальная выставка документов, посвященная Геннадию Александровичу Кохановскому – доктору исторических наук, писателю, выдающемуся краеведу и исследователю.
Геннадий Александрович родился 8 января 1936 г. в селе Домаши Молодечненского района. В 1963 г. в числе лучших студентов окончил Московский педагогический институт имени Ленина. В 1964 г. начал работать в Минском областном краеведческом музее в г. Молодечно, где прошел путь от научного сотрудника до директора. В дальнейшем был приглашен на работу в Институт искусствоведения, этнографии и фольклора Академии наук БССР, а с 1991 по 1994 гг. работал в Национальном научно-образовательном центре им. Ф. Скорины. Там занимался вопросами краеведения, музееведения и библиотечного дела.
Его научное наследие включает многочисленные публикации в периодических и энциклопедических изданиях, он стал автором около двух десятков книг.
Геннадий Александрович Кохановский умер 15 января 1994 г., похоронен на кладбище села Носилово. На его памятнике высечены слова: “А ўсё ж такі мы жывем”.
«Знакамітыя людзі Беларусі: Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі»: віртуальная выстава на аснове ўнікальных дакументаў установы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечна»
Архівістамі ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» была падрыхтавана віртуальная выстава дакументаў, прысвечаная Генадзю Аляксандравічу Каханоўскаму – доктару гістарычных навук, пісьменніку, вядомаму краязнаўцу і даследчыку.
Генадзь Аляксандравіч нарадзіўся 8 студзеня 1936 г. у сяле Дамашы Маладзечанскага раёна. У 1963 г. у ліку лепшых студэнтаў скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут імя Леніна. У 1964 г. пачаў працаваць у Мінскім абласным краязнаўчым музеі ў Маладзечна, дзе прайшоў шлях ад навуковага супрацоўніка да дырэктара. У далейшым быў запрошаны на працу ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР, а з 1991 да 1994 гг. працаваў у Нацыянальным навукова-адукацыйным цэнтры ім. Ф. Скарыны, дзе займаўся пытаннямі краязнаўства, музеязнаўства і бібліятэчнай справы.
Яго навуковая спадчына ўключае шматлікія публікацыі ў перыядычных выданнях, артыкулы ў энцыклапедыях, ён стаў аўтарам каля двух дзясяткаў кніг.
Генадзь Аляксандравіч Каханоўскі памёр 15 студзеня 1994 г., пахаваны на могілках вёскі Насілава. На яго помніку высечаны словы: «А ўсё ж такі мы жывем».

