На падставе пастановы Савета Народных Камісараў БССР ад 11 лютага 1940 года "аб арганізацыі архіўнай справы ў Баранавіцкай, Пінскай, Вілейскай, Брэсцкай і Беластоцкай абласцях БССР" быў арганізаваны дзяржаўны архіў Вілейскай вобласці. Ён знаходзіўся ў горадзе Вілейцы і размяшчаўся ў 5 розных памяшканнях. У 1940 годзе штат аблархіва налічваў 10 чалавек (дырэктар, бухгалтар, два архіўна-тэхнічных работніка, інспектар, касір-сакратар, ст.навуковы работнік, кур'ер-прыбіральшчыца і два вартаўнікі).

У архіве канцэнтраваліся, галоўным чынам, дакументы аператыўнага значэння і амаль не было матэрыялаў гістарычнага характару, прычым з наяўных матэрыялаў значная частка падлягала перадачы ў іншыя архівы. У большасці сваёй архіўныя матэрыялы былі разбітыя па фондах і групах фондаў, але не ўсе яны былі апісаны (25% матэрыялаў знаходзілася ў стане россыпы). Усяго ў архіве да Вялікай Айчыннай вайны знаходзілася 130 тысяч адзінак захоўвання.

У перыяд Вялікай Айчыннай вайны і нямецкай акупацыі частка дакументаў не захавалася, але частку ўдалося выратаваць: яны былі эвакуіраваны ў горад Саратаў. Пасля вайны з Саратаўскага аблархіва ў Маладзечанскі вярнуліся 4625 адзінак захоўвання.

У ліпені 1944 года дзяржаўны архіў Вілейскай вобласці аднавіў сваю дзейнасць у г. Вілейцы. На падставе пастановы Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 20.09.1944 года Вілейская вобласць была перайменавана ў Маладзечанскую, у сувязі з чым дзяржархіў Вілейскай вобласці быў перайменаваны ў дзяржархіў Маладзечанскай вобласці і пераехаў у г.Маладзечна.

Пасля доўгіх блуканняў і амаль штогадовых пераездаў, у 1960 годзе з мэтай забеспячэння захаванасці дакументальных матэрыялаў, па рашэнні Мінскага аблвыканкама, архіў размясціўся ў будынку былой Маладзечанскай турмы, дзе і знаходзіўся па снежань 2009 года. Са снежня 2009 года Архіў знаходзіцца ў будынку па вул. В. Гастiнец, 113б.

220.09.1996 года філіял дзяржархіва Мінскай вобласці ў г. Маладзечна перайменаваны ў занальны дзяржархіў г.Маладзечна, з 20.03.2012 - занальны дзяржаўны архіў в г. Маладзечна.