Правядзенне экспертызы каштоўнасці дакументаў, фарміраванне спраў, складанне загалоўкаў спраў, нумарацыя лістоў, афармленне вокладак і вопісаў спраў, падшыўка і сістэматызацыя спраў; складанне гісторыка-архіўных даведак на ўстановы, дапамога ў стварэнні архіва арганізацыі, а таксама перадачы на дзяржаўнае захоўванне дакументаў у дзяржаўны архіў. Пракансультавацца можна па тэлефоне (80176) 738649; 526419.
Распрацоўка, складанне і рэдагаванне наменклатуры спраў арганізацыі; распрацоўка палажэнняў аб архівах і экспертных камісіях. Пракансультавацца можна па тэлефоне (80176) 738649; 526419.
Па дакументах польскага перыяду да 1939 года - пацвярджэнне факта пражывання (грамадзянства), па дакументах савецкага перыяду - прадастаўленне звестак аб нацыянальнасці, складзе і гадах нараджэння членаў сям'і і інш. Пракансультавацца можна па тэлефоне (80176) 581145.
Узор анкеты-заявы Анкета-заяваВыкананне заяў, датычных, маёмасных і спадчынных правоў грамадзян (па дакументах выканкамаў, натарыяльных кантор, пагаспадарчых кнігах і інш.). Пракансультавацца можна па тэлефоне (80176) 581145.
Узор анкеты-заявы Анкета-заяваПаважаныя наведвальнікі сайта! 2 студзеня 2023 г. уступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў артыкул 25 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб". Звяртаем увагу, што запыты аб запатрабаванні звестак з архіўных дакументаў (атрыманне архіўных даведак, архіўных выпісак, архіўных копій, інфармацыйных лістоў) (далей - запыты) не падпадаюць пад дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб" і, адпаведна, не могуць разглядацца пры іх паступленні у дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
обращения.белУстанова «Занальны дзяржаўны архіў у г. Маладзечне» паведамляе, што прыём наведвальнікаў у чытальнай зале робіцца толькі па папярэднім запісе па тэлефоне 8 0176 54 48 14. Час працы чытальнай залы: панядзелак - пятніца - 9.00-13.00, 14.00-16.00, абедзенны перапынак - 13.00-14.00 (у дні дзяжурстваў 12.00 - 13.00). Выходныя субота і нядзеля. Наведвальнікам чытальнай залы абавязкова мець пры сабе дакументы якія сведчаць асобу і сродкі індывідуальнай аховы (маска, пальчаткі).
УВАГА!!!
Карыстальнікам чытальнай залы забаронена капіраваць архіўныя дакументы з дапамогай фотаздымкі (тэлефонам, планшэтам, фотаапаратам і г.д.)
Падрабязна