* Месца знаходжання -75 км на паўночным захадзе ад Мінска.
* У горадзе захаваліся помнікі архітэктуры - палацава-паркавы ансамбль (1782-1806), касцёл Святога Юзафа (1806), Свята Канстанцін-Еленинская царква (1866), археалагічны помнік-гарадзішча, помнік Вызваленне.
* У розны час належаў Манівідам, Вярэйскім, Гаштольдам, Радзівілам, Служкам, Чартарыйскім, Тышкевічам.
* У пачатку XVIII ст.у Валожыне налічвалася 107 двароў, 2 касцёлы, 2 цэрквы.
* У 1806-1892гг. у горадзе дзейнічалі яўрэйская духоўная акадэмія (Ешыбот), 2 школы, 3 царквы, сінагога, аптэка, шпіталь, суконная фабрыка, у год праводзілася 4 кірмашы.
Падрабязна* Знаходзіцца на р. Вілія.
* З 1793 у складзе Расійскай імперыі, Кацярына II падарыла Вілейку Мінскаму генерал-губернатару Карнееву, які аб'яднаў у адзін населены пункт мястэчка і вёску.
* 14 мая 1795 года М.Вілейка атрымала статус горада - цэнтра Вілейскага павета Мінскай губерні.
* У 1796 годзе зацверджаны герб - чырвонае поле перасякае выява ракі, судна з таварам і залатым Коласам.
* 24 мая 1810 года моцны пажар знішчыў драўляны горад.
* У гады паўстання 1830-1831 гг.тут дзейнічаў паўстанцкі камітэт.
* У 1860 г. у горадзе існавала Царква, 3 малітоўныя дамы, шпіталь, 272 дамы.
* У 1939-1944 гады-цэнтр Вілейскай вобласці.
* У Вілейцы знаходзяцца Свята-Марыінская царква (к. XIX-пачатак ХХ стст.), Крыжаўзвіжанскі касцёл (1906-1913), Вілейскі краязнаўчы музей.
Падрабязна* Ў 2 пал. XV ст. пачалося будаўніцтва каралеўскага каменнага замка на паўвостраве возера Мястра, у пачатку XVIII ст. замак разбураны шведамі.
* Стары Мядзел вядомы з 1454 года, належаў у розны час Радзівілам, Францкевічам, Райскім, Грабкоўскімі, Кашчыцам.
* Новы Мядзел вядомы з 1563 года.
* У 1591 годзе Леў Сапега атрымаў пасаду Мядзельскага старасты.
* У 1754 годзе пабудаваны касцёл Святога Станіслава. Касцёл з'яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока з элеменатмі ракако.
* У 1 пал. XVI ст. новы Мядзел атрымаў магдэбургскае права, у 1762 годзе-Стары Мядзел.
* Да пачатку ХХ стагоддзя пасёлак падзяляўся на Стары і Новы Мядзел..
Падрабязна* 14.11.1740 года кароль Аўгуст III выдаў дазвол на правядзенне ў Маладзечне двух кірмашоў на тыдзень і двух кірмашоў.
* 27.09.1757 года Маладзечна атрымала разрещение на правядзенне 4-х тыднёвага кірмашу адзін раз у год.
* У 1864 годзе ў Маладзечне адкрылася настаўніцкая семінарыя, адна з першых у Расійскай імперыі.
* У 1886 годзе дзейнічалі 3 царквы, паштовая станцыя, піваварнае прадпрыемства, 18 крам.
* У гады Першай сусветнай вайны ў м. Маладзечна дыслакаваліся часткі 10-й рускай арміі і размяшчаўся штаб.
* 26.04.1929 года мястэчка Маладзечна атрымала статус горада.
* Музеі: Мінскі абласны краязнаўчы музей.
* Архітэктурныя помнікі: Маладзечанская Свята-Пакроўская царква (1867), помнік на месцы лагера смерці "Шталаг № 342", мемарыяльны комплекс, прысвечаны воінам-вызваліцелям горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1982).
* З 1993 года ў г. Маладзечна штогод праводзіцца Рэспубліканскі фестываль беларускай эстраднай песні і паэзіі.
* У 2011 годзе ў горадзе прайшоў рэспубліканскі фестываль працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2011".
Падрабязна